Польшча на паўгода працягнула выдачу беларусам праязнога дакумента на спрошчаных умовах
Гэта альтэрнатыва пашпарту для тых, хто не можа паехаць у Беларусь для яго замены.
30.12.2023 / 17:19
Фота: Белсат
Польскі праязны дакумент на спрошчаных для грамадзян Беларусі ўмовах можна будзе атрымаць да 30 чэрвеня 2024 года, паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы.
Раней планавалася, што нормы будуць дзейнічаць толькі да канца 2023 года.
У верасні Лукашэнка сваім указам забараніў замену пашпарта ў дыппрадстаўніцтвах Беларусі за мяжой. У некаторых краінах у выпадку страты ці сканчэння тэрміну дзеяння можна аформіць адмысловыя дакументы для замежнікаў.
Спрошчаныя ўмовы для беларусаў у Польшчы прадугледжваюць адсутнасць дзяржпошліны, наяўнасць любога дазволу на жыхарства і іншыя.
Чытайце таксама:
Польскі праязны дакумент пацвярджае асобу іншаземца — МУС Польшчы
У Германіі вызначыліся, як будуць выдаваць беларусам пашпарты іншаземца