Сілы абароны Украіны ўзялі адказнасць за атаку на Белгарад
Крыніца ў спецслужбах заявіла, што быў нанесены ўдар па вайсковых аб’ектах.
30.12.2023 / 16:05
Удар днём 30 снежня па цэнтры расійскага прыгранічнага абласнога цэнтра назвалі адказам на расійскія атакі па Украіне.
Прылёты ў цэнтры горада і ахвяры сярод мірных жыхароў, па словах суразмоўцы ва УСУ, — гэта вынік неэфектыўнай працы расійскай СПА.
Паведамляецца пра дзесяць загінулых у Белгарадзе і дзясяткі параненых (лічбы ўдакладняюцца).
29 снежня больш за 39 чалавек загінулі ў выніку самай моцнай за час вайны расійскай ракетнай атакі па дзясятку ўкраінскіх гарадоў.
Чытайце таксама:
Украіна нанесла масіраваны ўдар па Белгарадзе
Мінабароны Расіі паведаміла пра знішчэнне 32 украінскіх дронаў над чатырма абласцямі