У Расіі па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе ўпершыню асудзілі школьніка
Гэта 18-гадовы жыхар Адыгеі Кевін Лік.
30.12.2023 / 15:56
Кевін Лік. Фота: vk.com
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У паведамленні прэс-службы суда гаворыцца, што Лік з 23 снежня 2021 года па 8 лютага 2023 года «ажыццяўляў візуальнае назіранне» і фатаграфаваў у Майкопе «месцы дыслакацыі» расійскай вайсковай часці. Фатаграфіі ён па е-мэйле адпраўляў «прадстаўніку замежнай дзяржавы», піша Бі-бі-сі.
Матывамі яго дзеянняў, па версіі суда, была «нязгода з палітычным курсам» Расіі і правядзеннем «спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Лік атрымаў чатыры гады калоніі агульнага рэжыму — гэта ў тры разы ніжэй за мінімальны тэрмін, які прадугледжвае артыкул аб дзяржздрадзе.
Такі прыгавор быў вынесены з улікам змякчальных абставін — узросту на момант учынення злачынства, супрацоўніцтва са следствам, прызнання віны і «многіх перамог на розных алімпіядах».
Чытайце таксама:
Нямецкі разведчык прадаў ФСБ сакрэтныя разведзвесткі аб Украіне за 800 000 еўра
Супраць адваката і былога знатака Іллі Новікава ў Расіі завялі справу аб дзяржздрадзе