У Гомелі шматдзетная мама стала нараджаць проста падчас навагодняга ранішніка ў школе

Роды пад ялінкай. Гамяльчанка Кацярына прыйшла з трыма дзецьмі на навагодні ранішнік і… нарадзіла чацвёртага.

30.12.2023 / 09:17

Неардынарны навагодні падарунак стаў поўнай нечаканасцю і для мамы, і для ўсіх гасцей свята, уключаючы Дзеда Мароза і Снягурку, піша «Гомельская праўда». 

Ранішнік праводзіўся ў гомельскай сярэдняй школе № 19, гэта была рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» — сапраўднае свята для дзяцей і дарослых арганізаваў «Белаграпрамбанк».

Удзел у ім таксама ўзялі прадстаўнікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

У ліку запрошаных аказалася і сям'я Бабічавых, мама з трыма дзецьмі. Кацярына знаходзілася на познім тэрміне цяжарнасці.

Магчыма, эмацыйны ўздым падчас урачыстасці і асаблівая навагодняя атмасфера адыгралі сваю ролю. У жанчыны пачаліся схваткі.

Нейкі час госці свята, вядома, былі ў замяшанні. Але ўсё ж зарыентаваліся і выклікалі хуткую. А вось медыкі ўжо не марудзілі, прымчаліся хутка.

Ужо ў радзільным доме на свет з'явіўся чарговы гамяльчук. Хлопчык.

Чытайце таксама:

«Суп вару маленькімі порцыямі — па 8 літраў». Як жыве сямʼя, у якой 15 дзяцей

Першыя роды ў 15 гадоў, другія ў 17 і трэція ў 19. Маладая мама з-пад Гомеля стала аб'ектам захаплення адных, жоўці другіх

У Мінску выбралі найбольшую прыгажуню сярод шматдзетных жанчын ФОТЫ

Nashaniva.com