У Аргенціне зафіксавалі хваробу, з якой ніхто ў свеце не сутыкаўся амаль 30 гадоў
З захворваннем на конскі энцэфаліт у чалавека апошні раз у свеце сутыкаліся ў 1996 годзе. Пасля ўвесь гэты час вірус як быццам знік і не фіксаваўся. Аднак зусім нядаўна першы ў цяперашнім стагоддзі пацверджаны выпадак захворвання выявіўся ў Аргенціне.
29.12.2023 / 21:06
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Yulia Gapeenko / vecteezy.com
Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначыла, што конскі энцэфаліт раней у Аргенціне выяўлялі ў 1982-83 гадах. Тады там назіралася ўспышка хваробы сярод коней.
Цяпер жа захварэў рабочы на вёсцы. У яго балела і кружылася галава, пачалася ліхаманка, пацыент быў дэзарыентаваны. Калі мужчыну прывезлі ў бальніцу, лекары пачалі інтэнсіўную тэрапію і штучную вентыляцыю лёгкіх. Акрамя таго, у Аргенціне ўспышкі хваробы выявілі і сярод коней у некаторых правінцыях краіны.
Конскі энцэфаліт лічыцца рэдкім захворваннем, якое пераносяць маскіты. Энцэфаліт паражае галаўны мозг. Рызыкуюць захварэць людзі, якія жывуць і працуюць на свежым паветры ў той мясцовасці, дзе праяўляюцца актыўныя ўспышкі захворвання сярод жывёл.
Чытайце таксама:
У ЗША ўпершыню зацверджаная тэрапія, заснаваная на рэдагаванні генаў
«Пабачыў на скуры дарожку з укусаў». Як беларус змагаўся з пасцельнымі клапамі
Вырасла колькасць выпадкаў хваробы Лайма пасля ўкусу кляшчоў. У якіх раёнах лютуюць кляшчы