Больш за палову беларускіх аграсядзіб не прайшлі перарэгістрацыю
Як цяпер ідуць справы ў сферы аграэкатурызму, расказала дырэктарка Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Яна адзначыла, што на пачатак гэтага года ў Беларусі было зарэгістравана 3043 аграсядзібы, а да гэтага часу перарэгістрацыю прайшлі з іх толькі 1297.
29.12.2023 / 18:19
Фота з сацсетак
«Пры гэтым мы разумеем, што лічба не канчатковая, і чакаем яе павелічэння да канца года. Так, некаторыя ўладальнікі толькі цяпер звяртаюцца ў мясцовыя выканкамы, хтосьці ліквідуе заўвагі, атрыманыя падчас візіту спецыяльна створанай камісіі. Яе задача — пераканацца, што аграэкасядзіба адпавядае ўсім гэтым крытэрыям і здольная аказваць заяўленыя паслугі», — адзначыла чыноўніца.
У той жа час з пачатку 2023 года ў краіне з'явілася 170 новых аграэкасядзіб.
Працэс перарэгістрацыі беларускіх аграсядзіб быў запушчаны пасля таго, як у 2022 годзе быў падпісаны ўказ №351 «Аб развіцці аграэкатурызму». Ён увёў шэраг навацый у гэтай сферы, якія абцяжарылі вядзенне гэтага бізнэсу ў параўнанні з ранейшымі часамі.
Чытайце таксама: