«Разбестились до крайности». Стваральнікі мерча Лукашэнкі русіфікавалі ягоную трасянку

Днямі прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра тое, што ў крамах «Первый», дзе прадаецца ягоны мерч, да навагодніх святаў з'явілася лімітаваная калекцыя дзіцячых футболак. Цэнтральны іх персанаж — белы шпіц разам з традыцыйнымі крылатымі выразамі, якія дапускаў Лукашэнка.

29.12.2023 / 18:02

Праўда, стваральнікі гэтай калекцыі не наважыліся цытаваць свайго куміра блізка да арыгіналу, таму нават часам ужыванае ім чыста беларускае слова «разбэсціліся» напісалі ў максімальна русіфікаванай версіі: «разбестились».

У выніку атрымалася такая форма, якую ўвогуле ніхто ў Беларусі не ўжывае. А гасцям з усходу, якія зусім не ведаюць беларускай мовы, слова ў такім напісанні зразумелым усё адно не робіцца.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылі Першы нацыянальны гандлёвы дом. На шопінг туды паехалі Лукашэнка з Качанавай

Другой суседкай на балі Лукашэнка абраў дзяўчыну ўзросту сваёй унучкі

На навагоднім балі Лукашэнка пасадзіў побач з сабой афіцэра

Nashaniva.com