Намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка адправілі ў адстаўку

Міхадзюк стаў намеснікам міністра энергетыкі Беларусі ў 2005 годзе.

29.12.2023 / 15:45

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк вызвалены ад пасады, піша «Спутнік».

Міхадзюк стаў намеснікам міністра энергетыкі Беларусі ў 2005 годзе.

У ведамстве ён кіраваў працай Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, курыраваў дзейнасць Беларускай АЭС, «Белэнерга», «Белпалівагаз» і іншых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства.

Міхаіл Міхадзюк быў пастаянным спікерам наконт АЭС.

Чытайце таксама:

Кітайцы аглядалі пляцоўку пад майнінг-ферму ў Гродзенскай вобласці

Міністэрства працы пашырыла спіс прафесій, па якіх у Беларусі змогуць працаваць іншаземцы

Сямейны падрад — у Палату прадстаўнікоў ідзе брат міністра энергетыкі

Nashaniva.com