Зарэгістравана беларуская вакцына ад кавіду
У 2023 годзе ў краіне завяршылі клінічныя выпрабаванні айчыннай вакцыны супраць COVID-19. Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Мінздароўя зарэгістраваў вакцыну, паведамляе ведамства.
29.12.2023 / 10:02
Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP
У распрацоўцы вакцыны прынялі ўдзел наступныя арганізацыі:
РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, НПЦ Латыёс, Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт, Гомельскі медуніверсітэт, РУП «Белмедпрэпараты», РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, Інстытут фізіялогіі НАН, ААТ «БелВітуніфарм».
Цяпер вакцына павінна паступіць у абарот.
Чытайце таксама:
Сцвярджаецца, што беларуская вакцына ад кавіду можа неўзабаве паступіць у абарот
Не толькі ў Беларусі. У краінах ЕС знішчылі вакцын супраць кавіду на чатыры мільярды еўра