Спыняе выхад часопіс «Дзеяслоў», ён стане альманахам
У апошнім нумары літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» (№ 6 (127) за 2023 год) з'явілася паведамленне да чытачоў, што больш ён выходзіць не будзе.
28.12.2023 / 22:51
«Дзеяслоў» выходзіў раз на два месяцы, не зважаючы на розныя праблемы і перашкоды, больш за 20 гадоў. Усяго за гэты час выйшла 127 нумароў, у якіх друкаваліся новыя творы сучасных беларускіх і пераклады замежных аўтараў.
Надалей «Дзеяслоў» спадзяецца захавацца ў фармаце нерэгулярнага альманаха.
Чытайце таксама:
Урад вызначыўся з дзяржаўнымі медыя, якім будзе аказана падтрымка з бюджэту
Кнігі па-беларуску чытае або слухае 14% апытаных гараджан
«Кнігі-медытацыі сталі феноменам года ў Беларусі». Падвялі вынікі чытацкіх упадабанняў года