За год цэны на рыс выраслі на 38 працэнтаў

Цэны на гэты злак дасягнулі 15-гадовага максімуму.

28.12.2023 / 15:37

Фота: Fasol tv

Кошт эталоннага тайскага белага рысу 27 снежня дасягнуў $659 за тону. Гэта самы высокі паказчык з кастрычніка 2008 года, піша Bloomberg.

За 2023 год сусветныя цэны на рыс падскочылі на 38%. Эксперты звязваюць гэта з некалькімі засушлівымі перыядамі, у выніку чаго вытворчасць рысу ў асноўных рэгіёнах знізілася.

Акрамя таго, адзін з вядучых пастаўшчыкоў гэтай прадукцыі (Індыя) абмежаваў яе экспарт.

У наступным годзе Тайланд паставіць на рынак каля 2 млн тон, а Індыя — не менш за 1 млн.

Nashaniva.com