Легенда футбола заявіў пра жаданне прыехаць у Беларусь, хаця пра яе амаль нічога не ведае

Адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі, экс-гулец «Спортынга», «Барселоны», «Рэала» і «Інтэра», уладальнік «Залатога мяча» і амбасадар букмекерскай кампаніі Betera Луіш Фігу адказаў на пытанні заўзятараў, што ён ведае пра Беларусь, піша betnews.by.

28.12.2023 / 12:49

— Сапраўды, я шмат езджу па свеце, але яшчэ ні разу не быў у Беларусі. Спадзяюся, аднойчы з'явіцца шанец пазнаёміцца з краінай. Мне вядома пра яе не так шмат, але хацелася б як-небудзь прыехаць, каб лепш даведацца пра культуру і людзей. Буду чакаць такой магчымасці.

Фігу падпісаны ў інстаграме на Арыну Сабаленка, якую ён лічыць адной з найлепшых тэнісістак свету.

— Беларускія клубы некалькі разоў сустракаліся з партугальскімі ў еўракубках. Барысаўскі БАТЭ гуляў з «Бенфікай», «Порту» і «Марыціму», мінскае «Дынама» — са «Спортынгам» і «Насьяналам». Ці памятаеце нейкія з гэтых матчаў?

— Канкрэтныя гульні не засталіся ў памяці, але беларускія клубы мне знаёмыя. У вас добрыя каманды. Вядома, у першую чаргу я заўсёды сачу за прадстаўнікамі Партугаліі. Але магчымасць выступіць у еўракубках — гэта заўсёды прывілей, які прыцягвае да вас шмат увагі ў футбольнай індустрыі.

Чытайце таксама:

Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі

Вікторыя Бэкхэм падарыла мужу на Каляды куратнік — ВІДЭА

Майку футбаліста Рамана Васілюка прадалі з аўкцыёну за 14001 рубель

Nashaniva.com