Гомельскі блогер Максім Філіповіч, імаверна, трапіў на суткі

Праваабаронцам стала вядома, што над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

28.12.2023 / 10:54

Максім Філіповіч у 2017 годзе. Фота: Tut.by

У 2017 годзе Філіповіч стаў вядомы падчас пратэстаў супраць закона «аб дармаедстве». Але неўзабаве пасля гэтага стаў выступаць з крытыкай пратэсту і дэмакратычных сілаў.

Падчас расійскага ўварвання ва Украіну блогер падтрымаў Расію, піша «Гомельская вясна».

Nashaniva.com