Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі

Пра дасягнутую дамоўленасць у гэтай справе паведаміў pressball.by са спасылкай на генеральнага сакратара АБФФ Сяргея Жардзецкага.

27.12.2023 / 17:40

Паводле словаў Жардзецкага, у чэрвені 2024 года зборная Беларусі па футболе правядзе два таварыскія матчы на тэрыторыі Беларусі. Але з кім менавіта, пакуль невядома, пытанне толькі «ў стадыі актыўнай прапрацоўкі».

Апошні раз футбольная зборная гуляла ў Беларусі 16 лістапада 2021 года, калі ў Мінску на стадыёне «Дынама» яна перамагла зборную Іарданіі (1:0). Але пасля развязання Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі праводзіць міжнародныя матчы на тэрыторыі Беларусі было забаронена. 

Чытайце таксама:

Майку футбаліста Рамана Васілюка прадалі з аўкцыёну за 14001 рубель

Спартсмен года і галоўны ябацька, класікі і ваяры, пашпарты і сэкс-скандалы — асноўныя людзі і падзеі 2023 года

Чарговыя перастаноўкі ў газеце «Прессбол»

Nashaniva.com