Віцебчука асудзілі за гібель дзвюх дзяўчынак на возеры
Суд Сенненскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд 41-гадоваму жыхару Віцебска па справе аб гібелі дзвюх дзяўчынак на возеры Леванова. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 4 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
27.12.2023 / 16:31
Фота: Генеральная пракуратура
Няшчасны выпадак адбыўся 26 жніўня гэтага года. Мужчына са сваёй сям'ёй і сябрамі адпачываў на беразе возера. Ён быў нецвярозы. Абвінавачаны абраў у якасці плавальнага сродку надзіманы матрац, на якім з яго згоды размясціліся дзве дачкі ягоных сяброў (дзяўчынкі 2014 і 2017 гадоў нараджэння), а таксама ягоны сын 2014 года нараджэння. Дзеці не мелі сродкаў выратавання і не валодалі дастатковымі навыкамі плавання.
«Штурхаючы перад сабой адзначаны матрац з дзецьмі, якія сядзелі на ім, абвінавачаны перамясціў яго ад берага больш як на 110 метраў, дзе глыбіня вадаёма складала 3,2 метра. Праз некаторы час матрац перакуліўся і дзеці апынуліся ў вадзе», — расказалі ў пракуратуры.
У выніку дзве дзяўчынкі патанулі. А мужчына абвінавачваўся ў прычыненні смерці па неасцярожнасці.
Чытайце таксама:
Пенсіянер патануў у меліярацыйным канале ў Драгічынскім раёне
З'явіўся вусцішны ролік пра небяспеку выхаду рыбакоў на лёд. У кадры — чорная смерць з ледасекам
Першая ахвяра тонкага лёду. У Быхаўскім раёне мужчына праваліўся пад лёд і патануў