Былому палітвязню зноў далі калонію за каментары

Палітзняволенага Уладзіміра Запольскіх асудзілі другі раз паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). 22 снежня суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў яму яшчэ год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».

27.12.2023 / 13:39

Першы раз студэнта юрыдычнага факультэта БДУ судзілі паводле «справы Зельцэра». Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла яго да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 2 гады, а таксама прызначыла штраф 200 базавых велічынь (7400 рублёў), піша «Вясна»..

Уладзімір адбыў тэрмін і ў канцы студзеня 2023 года выйшаў на волю.

Nashaniva.com