Урад увёў ліцэнзаванне на вываз цыбулі і яблыкаў

Згодна з пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале, яно будзе дзейнічаць тры месяцы.

27.12.2023 / 09:04

Фота: «Наша Ніва»

Выдаваць разавыя ліцэнзіі на вываз прадукцыі будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання пры ўзгадненні з мясцовымі выканкамамі.

Выключэнне зроблена для транзітных перавозак, а таксама для вывазу ў рамках міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Для гэтага ліцэнзія не патрэбна.

У пастанове пазначана, што ва ўзгадненні можа быць адмоўлена, калі на дату атрымання Мінсельгасхарчам дакументаў заяўніка не будуць выконвацца суадносіны свабодных рэсурсаў і патрэбы па краіне ў цыбулі — не менш за 80%, у яблыках — не менш за 30%. 

Nashaniva.com