Кіраўніцу праўладнага прафсаюза, затрыманую за «экстрэмізм», знялі з пасады

З сайта Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў знікла прозвішча яе кіраўніцы. Са старонкі кантактаў прыбралі даныя старшыні прафсаюза Таццяны Хацковай, заўважыў «Флагшток».

26.12.2023 / 22:05

Таццяна Хацкова

Цяпер гэты праўладны прафсаюз, паводле звестак на ягоным сайце, застаўся без кіраўніка. Гэта здарылася пасля таго, як Хацкову асудзілі на 15 сутак арышту паводле артыкула «Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць».

Раней у прыёмнай прафсаюза і па месцы працы Хацковай адказвалі, што старшыня быццам бы знаходзіцца на бальнічным.

Па звестках на 2021 год, колькасць сяброў прафсаюза, якім кіравала Хацкова, складала звыш 4,5 тысячы чалавек, пры гэтым «ахоп прафсаюзным сяброўствам сярод працоўных» дасягаў 98,9%.

Чытайце таксама:

Асуджанаму на 15 гадоў Ігару Лосіку прыйшла позва ад баранавіцкіх чыноўнікаў

У Лідзе барда Сяргея Чарняка адправілі за краты за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сілавікі затрымалі вядоўцу святаў Сяргея Туманава

Nashaniva.com