Аляксандр Саладуха сустрэне Новы год на брэсцкай трасе

Заслужаны артыст Беларусі чацвёрты Новы год запар дае сольныя канцэрты ў санаторыі «Ружанскі».

26.12.2023 / 15:45

Аляксандр Саладуха. Фота: Onliner.by

Ён выйдзе на сцэну ў 22:30 і адразу пасля выступлення паімчыць у Мінск, каб а другой гадзіне ночы праспяваць на пляцоўцы каля Пцічы, пазней — каля Палаца спорту. Так што 2024-й зорка сустрэне ў дарозе — на брэсцкай трасе, піша sb.by.

«У навагоднюю ноч, як бачыце, чакае шмат працы. У артыстаў такое жыццё: пакуль усе адпачываюць, нам трэба папрацаваць. Пастараюся, каб 2024-ы быў не менш насычаны на прыемныя падзеі, выступленні, канцэрты. А 2023-ы ў гэтым плане парадаваў. Па-першае, у дзень майго нараджэння, 18 студзеня, выйшаў 14-ы альбом «Мы жывыя». Разам з камандай далі старт двухгадоваму гастрольнаму туру па краіне. Запланавалі аб'ездзіць 120 гарадоў, і 60 з іх, як і было задумана, ужо наведалі», — падзяліўся спявак зробленым.

Чытайце таксама:

Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў

Саладуха расказаў, колькі зарабіў на песні «Здравствуй, чужая мілая». Сума немаленькая

Саладуха распавёў, як тэлефонныя ашуканцы ледзь не развялі яго на грошы

Nashaniva.com