У Лідзе барда Сяргея Чарняка адправілі за краты за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

59-гадовага мужчыну першы раз затрымалі яшчэ два тыдні таму на працы.

26.12.2023 / 13:33

У суд яго везлі ў кайданках на падлозе службовага буса. Але адтуль у кардыялогію яго забрала хуткая дапамога, бо Чарняку стала кепска з сэрцам, піша «Гродзенская вясна».

Цяпер Чарняка зноў затрымалі. У судзе Лідскага раёна 20 снежня суддзя Наталля Лобан прызначыла яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Навагоднія святы Сяргей правядзе за кратамі, а на волю паводле тэрміну мае выйсці толькі 3 студзеня.

Nashaniva.com