Як будзе працаваць метро ў навагоднія святы
Мінскі метрапалітэн апублікаваў расклад руху цягнікоў у святочныя дні.
26.12.2023 / 13:05
Рух цягнікоў 30 снежня 2023 года, 1, 2, 6, 7 студзеня 2024 года будзе арганізаваны па раскладу выхадных дзён.
У навагоднюю ноч (з 31 снежня 2023 года на 1 студзеня 2024 года) метрапалітэн будзе прымаць пасажыраў да 4:00. Станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» (выхад да праспекта Незалежнасці) зачыняцца на ўваход у 4:15.
Інтэрвал руху цягнікоў з 00:00 да 4:00 1 студзеня 2024 года на 1-ай і 2-ой лініях метро складзе 6 хвілін, на 3-яй лініі — 10 хвілін.
1 студзеня 2024 года метрапалітэн пачне працу, як звычайна, у 5 гадзін 30 хвілін.