Шайгу далажыў Пуціну аб узяцці Марʼінкі пад Данецкам

Па словах міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, узяцце Марʼінкі дазволіла істотна адсунуць артылерыю УСУ ад Данецка.

25.12.2023 / 18:27

 Мар'інка, сакавік 2023 года. Фота: Танкисты ЮВО / Telegram

Марʼінка была цалкам знішчана ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну. 

«Марʼінка. Яе больш няма. Так выглядаюць наступствы дзейнасці тэрарыстычнай Расіі», — напісаў у сакавіку ў тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Да 2014 года ў Марʼінцы пражывалі каля 10 тысяч чалавек. Расійская армія спрабавала захапіць Марʼінку з сакавіка 2022 года.

Украінскі бок заяву Шайгу не каментаваў.

Nashaniva.com