Навальны знайшоўся за палярным кругам

Расійскі апазіцыянер, пра лёс якога нічога не было вядома з 6 снежня, знаходзіцца ў калоніі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. 

25.12.2023 / 15:43

Па словах прэс-сакратаркі палітыка Кіры Ярмыш, Навальны знайшоўся ў ПК-3 у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. З ім бачыўся адвакат.

«Умовы там жорсткія, з асобым рэжымам у зоне вечнай мерзлаты. Туды вельмі складана дабрацца», — адзначыў дырэктар ФБК Іван Жданаў. 

«Гэта максімальна магчымы ўзровень ізаляцыі ад свету — для чаго ўсё і ладзілася», — заўважыў паплечнік Навальнага Леанід Волкаў. 

Сувязі з Навальным не было амаль тры тыдні, з 6 снежня.

У Беларусі некаторыя палітвязні ізаляваныя ад сваякоў на месяцы. Пра Мікалая Статкевіча нічога невядома з лютага 2023 года, пра стан Віктара Бабарыкі нічога дакладна не вядома з красавіка.

Чытайце таксама:

Каб Пуцін не выглядаў дзедам. КПРФ вылучыла кандыдата ў прэзідэнты

У Крамлі заявілі пра адсутнасць жадання адсочваць лёс Навальнага

Пуцін фактычна прызнаў, што палюе на апазіцыянераў у Расіі

Nashaniva.com