Пасля сутак на Акрэсціна па крыміналцы перазатрымалі сямейную пару

Пятра і Алену Патаповічаў падазраюць у «грубым парушэнні грамадскага парадку».

25.12.2023 / 11:31

Мужа з жонкай затрымалі 5 снежня. Пасля 10 сутак на Акрэсціна іх перавялі ў СІЗА №1, піша «Медыязона» са спасылкай на знаёмага сям'і.

Патаповічаў падазраюць па «народным» 342-м артыкуле ў грубым парушэнні парадку. 

У 2020-м годзе Пятра і Алену затрымлівалі на адным з маршаў. Тады іх аштрафавалі за «непадпарадкаванне». У іх трое дзяцей.

Nashaniva.com