У Дзяржынскім раёне на пажары загінула дзіця

Ноччу з 24 на 25 снежня ў аграгарадку Негарэлае здарылася трагедыя.

25.12.2023 / 08:20

Паведамленне пра пажар у прыватным доме паступіла ратавальнікам у 23:52 24 снежня. 

Гаспадыня, яе муж і 5-гадовая дачка паспелі выбрацца з дома да прыбыцця супрацоўнікаў МНС. Унутры ратавальнікі знайшлі цела хлопчыка 2016 года нараджэння, медыкі канстатавалі ягоную смерць.

Nashaniva.com