Украінцы знішчылі яшчэ адзін расійскі бамбавік Су-34

Адбылося гэта 24 снежня на марыупальскім кірунку, паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук.

25.12.2023 / 00:12

Ілюстрацыйнае фота. Wikimedia Commons

«Пацверджана паражэнне нашым зенітным ракетным комплексам знішчальніка-бамбавіка Су-34 на марыупальскім кірунку. На аэрадром — не вярнуўся», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Ён таксама дадаў, што цяпер сілы СПА адбіваюць чарговую атаку «шахедаў» і заклікаў грамадзян заставацца ва ўкрыццях.

Нагадаем, 22 снежня Узброеныя сілы Украіны збілі тры расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Сакратар Рады нацыянальнай абароны Аляксей Данілаў заўважыў, што паляванне на іх доўжылася працяглы час.

«Украіна палявала на расійскія Су-34 даўно» — Данілаў

Nashaniva.com