Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі

«Дарагія мае, сёння я хачу пазычыць усім вам міра, дабра і святла, якое не дазволіць змроку захапіць нашыя сэрцы», — сказала дэмакратычная лідарка ў звароце.

24.12.2023 / 19:05

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

«Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай — кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Святлана Ціханоўская (@prezident.sveta)

Nashaniva.com