Еўрапейскія дыпламаты запісалі віншаванне з Калядамі — па-беларуску

Дыпламаты з Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Эстоніі запісалі супольны калядны зварот да беларусаў.

24.12.2023 / 17:08

У запісе роліка паўдзельнічалі дыпламаты Польшчы, Літвы, Латвіі, Швецыі і Эстоніі. У Відэа яны па чарзе зачытваюць тэкст віншавання на беларускай мове:

«Сябры, суседзі, зняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэнне — час радасці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры. Жадаем вам свабоды, пачуцця супольнасці, жадаем вам сіл, салідарнасці, перамогі. Хрыстос нарадзіўся! Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся! Шчаслівых святаў!» — кажуць яны ў відэа па-беларуску.

Сябры, суседзі, зняволеныя, выгнаныя, самотныя, дарагія беларусы. Божае Нараджэнне: час радасці, час спакою, час надзеі, час веры, час любові. Жадаем вам сіл,
пачуцця супольнасці, свабоды, салідарнасці, перамогі.
Хрыстос нарадзіўся!
Шчаслівых святаў! https://t.co/OcUE5FAi6k pic.twitter.com/VFx7Z0HqdM

— Artur Michalski (@michalski_artur) December 24, 2023

Nashaniva.com