Пад Полацкам вадзіцель не справіўся з кіраваннем і зляцеў у раку. Загінуў 11-гадовы хлопчык

Аварыя адбылася 23 снежня каля поўдня паблізу в. Заскоркі.

23.12.2023 / 15:26

Фота: ДАІ Віцебска

Вадзіцель Audi на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, машыну вынесла на абочыну, дзе яна перакулілася і ўпала ў раку, паведамляе ДАІ Віцебска.

11-гадовае дзіця, якое апынулася пад вадой, памерла на месцы здарэння.

55-гадовага кіроўцу і 38-гадовую жанчыну-пасажырку даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com