Спыняе дзейнасць Беларускі фонд культуры

У Мінску адбыўся агульны сход сяброў Грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», на якім прынята рашэнне аб самаліквідацыі гэтай арганізацыі, паведамляе радыё «Рацыя».

22.12.2023 / 18:52

Сябры БФК падвялі вынікі дзейнасці фонду на працягу 35 гадоў (1988-2023). Выступоўцы адзначылі яго багатую гісторыю, рэалізаваную вялікую колькасць розных праектаў, якія звязаныя былі найперш з гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа.

Але ў сувязі з адсутнасцю фінансавых сродкаў і іншымі прычынамі на агульным сходзе было прынята рашэнне аб спыненні дзейнасці грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры».

Фонд спыняе сваё існаванне 5 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Пастара ліквідаванай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў СК

Беларускі саюз мастакоў ліквідаваў суполку «Пагоня»

Стала вядома афіцыйная версія, чаму закрыўся бар «Тяні-толкай» у Мінску

Nashaniva.com