Памёр ксёндз Рышард Чайка
Законніцкая супольнасць Таварыства Хрыста і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 20 снежня ў Польшчы ва ўзросце 59-ці гадоў памёр ксёндз Рышард Чайка, піша Catholic.by.
22.12.2023 / 17:53
Рышард Чайка. Фота: Сhrystusowcy.pl
Рышард Чайка апошнім часам быў пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Марыянаве (Польшча), а раней служыў у Беларусі, на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
У 1995—1996 гадах ён быў вікарыем кафедральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У 1996—1997 гадах служыў у парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі.
З верасня 1997-га да чэрвеня 2007-га быў пробашчам парафіі святога Мікалая ў Геранёнах на Іўеўшчыне.
Служачы ў Геранёнах, вельмі шмат зрабіў для мясцовых вернікаў, а таксама ў справе аднаўлення ўнікальнай гістарычнай святыні.
Чытайце таксама:
Памёр былы дэпутат Мікалай Сергіенка