Хлопец, які застрэліў 15 чалавек у Празе, падазраецца таксама ў забойстве маладога мужчыны і яго двухмесячнай дачкі 

Злачынства было ўчынена ў парку на ўскраіне Прагі 15 снежня, ніякіх матываў для гэтага забойства паліцыя пакуль устанавіць не можа.

22.12.2023 / 15:30

У чацвер, 21 снежня, у выніку страляніны, якую зладзіў на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта ў Празе Давід Козак, былі забітыя 15 чалавек, 25 чалавек былі параненыя.

Прынамсі дзевяць чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні, пяцёра — раненні сярэдняй цяжкасці і да 10 — лёгкія. Нападніка ліквідавалі. Таксама ўчора быў знойдзены мёртвым бацька стралка.

Nashaniva.com