На калядным кірмашы ў Бельгіі ўпала ялінка. Загінуў чалавек
Дрэва ўпала з-за магутнага парыву ветру.
22.12.2023 / 12:24
У выніку падзення 20-метровай каляднай ялінкі на цэнтральнай плошчы горада Аўдэнардэ ў Бельгіі пацярпелі тры чалавекі. Адна жанчына ад атрыманых траўмаў памерла ў бальніцы, паведамляе канал RTL.
Па словах мясцовага мэра Марніка дэ Мелеместэра, дрэва ўпала ў выніку магутнага парыву ветру.
«Тры чалавекі, якія аказаліся пад ялінкай, былі дастаўлены ў бальніцу. Адна з пацярпелых, на жаль, памерла», — распавёў кіраўнік горада.
Пасля здарэння гарадскія ўлады вырашылі закрыць калядны кірмаш.