Чарговыя перастаноўкі ў газеце «Прессбол»
Аляксандр Дабрыян зацверджаны ў ролі паўнапраўнага галоўнага рэдактара газеты «Прессбол». Раней ён з'яўляўся намеснікам, піша Bysport.
22.12.2023 / 11:05
Аляксандр Дабрыян
Папярэдні галоўны рэдактар — Сяргей Лісічкін — у жніўні памёр на 55-м годзе жыцця.
Сённяшні нумар «Прессбола» выйшаў ужо за подпісам Дабрыяна ў якасці галоўнага рэдактара.
Тым часам Юры Арлоў, пры якім «Прессбол» затупіўся, пакінуў пасаду дырэктара выдання. Яго змяніў былы журналіст газеты і дырэктар салігорскага «Шахцёра» Вадзім Філіповіч. Пры гэтым Арлоў, мяркуючы з усяго, застанецца ў «ПБ» у іншай якасці.
Чытайце таксама:
Міністэрства інфармацыі разблакавала сайт газеты «Прессбол»
У «Прессболе» пасля пераходу да АБФФ супрацоўнікам не плацяць заробкаў
Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый «Прессбола»