ГУБАЗіК наведаў школу польскай мовы. Падобна, што затрыманы яе дырэктар Вадзім Свістуноў

Кліентам школы пагражаюць рэпрэсіямі. «Чарговая порцыя спісаў персанажаў з картамі паляка», — пішуць сілавікі ў сваім канале.

21.12.2023 / 16:25

Сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя. 

Мяркуючы па фотаздымках у праўладных тэлеграм-каналах, з дзвярэй школы таксама знялі шыльду з назвай.

Лагатып школы

Школа Polski.Pro вучыць усіх ахвотных польскай мове і мае шмат праграмаў — як для дзяцей, гэтак і для дарослых. Працуе яна з 2011-га, а сайт polskipro.by адкрыты ўвесну 2016-га.

Нязменна кіруе школай 35-гадовы Вадзім Свістуноў. Вядома, што ён захапляецца велападарожжамі. Магчыма, ён таксама затрыманы, бо ГУБАЗіК выклаў на свае каналы фота з ім у офісе школы.

Чытайце таксама:

У Брэсце за пратэсты затрымалі двух чалавек

Не менш за чатырох чалавек затрымалі ў Гомелі

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Nashaniva.com