Гомельскі аэрапорт у рэтра-стылі пасмяшыў тыкток
Відэа з гомельскага аэрапорта апублікавала Ангеліна Бельская. Яна назвала стан аэрапорта «займальным рэтра».
21.12.2023 / 15:52
Ненадзейныя дзверы ў жаночым туалеце, пустата і савецкая дывановая дарожка да металашукальніка выклікалі збянтэжанасць у карыстальнікаў тыктока. Ролік сабраў больш за 200 тысяч праглядаў і амаль 400 каментароў.
Большасць чытачоў проста здзіўлялася, што ў Гомелі наогул ёсць аэрапорт і з яго можна некуды паляцець.
«А шалі бачылі для багажу? Гэта наогул топ».
«Там яшчэ стол выдачы багажу рэтра».
«У Гродне такі ж аэрапорт. Замест буфета жанчына прыехала і піражкі з беляшамі прадавала», — дзеляцца ўражаннямі чытачы.
«Гэта вы яшчэ ў Брэсце не былі, у нас такое рэтра, што фільмы 70-х гадоў да нас здымаць прыязджаюць».
«Вы яшчэ магілёўскі не бачылі».
«Усё як 40 гадоў таму».
«У Беларусі ўсё рэтра», — пішуць карыстальнікі.
Аўтарка ж відэа дадала, што трэба сказаць дзякуй, што зараз проста ёсць такая магчымасць — паляцець з Гомеля.
Доўгі час аэрапорт у Гомелі стаяў без справы, абмяжоўваючыся нерэгулярнымі чартарамі. У кастрычніку 2023 года ў аэрапорт вярнуўся рэйс на Маскву.