Інстаграм-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай». І не толькі

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёна Брэста 19 снежня. У лістападзе «экстрэмісцкім» быў прызнаны тэлеграм-канал спевака, піша «Вясна».

20.12.2023 / 15:44

Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «Альгердава Хата», «Mikola Dziadok», «Парламентский Канал», «Creative Association of Anti-fascists», «Biełaruś Irredenta», «Полк Калиновського», «Беседка блоговизоров (ЧАТ)», «Беларускія медыкі ў Польшчы»;

іnstagram старонкі «belarus2belarus», «ganc_chas.bу», «Першы Рэгiён», «supermovaby»;

старонкі ва «Укантакце» «ОГП | Сторонники Объединенной гражданской партии», «ГАНЦЕВИЧИ ONLINE»;

фэйсбук-старонкі «Пагоня Гродна», «Путь бульбаша», «Ганцевичский час»;

старонка ў «Х» «Novy Cas/Новы час»;

старонкі ў «Аднакласніках» «Николай Масловский», «Першы пінскі»;

тыкток-старонкі «Святы байструк Кола-Коля», «Свабоду палітвязням».

Nashaniva.com