«Уся тэрыторыя будзе пад відэаназіраннем». У МУС распавялі пра падрыхтоўку да выбараў

Адказваючы на ​​пытанне СТБ, калі міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт службы, начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Станілевіч распавёў, што ў ведамстве пачалі сумесную працу з выбаркамамі і мясцовымі органамі ўлады, звязаную з устаноўкай відэаназірання.

19.12.2023 / 13:41

Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Станілевіч. Скрын: СТБ

— У Мінску, у абласных цэнтрах уся прылеглая тэрыторыя будзе пад відэаназіраннем, — сказаў Станілевіч.

Паводле яго, міліцыя не павінна быць усюды, але «яна павінна быць усёвідушчай».

25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы Адзіны дзень галасавання — выбары ў саветы дэпутатаў розных узроўняў. 

Улады неаднойчы падкрэслівалі, што выбары павінны прайсці «зладжана і арганізавана». Асобая роля ў гэтым адведзена сілавікам. 

Nashaniva.com