У Гомелі судзяць жанчыну за «агентурную дзейнасць»
У Гомельскім абласным судзе 18 снежня ў закрытым рэжыме разглядалі крымінальную справу супраць Людмілы Ганчарэнка паводле арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць).
19.12.2023 / 13:39
Першае судовае пасяджэнне адбылося там жа 5 снежня.
Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў, вядомы вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, піша «Вясна».