У Навагрудку маладыя работнікі скралі аўтамабіль дырэктара

18 снежня ў Навагрудку двое маладых людзей (20 і 23 гады) працавалі ў забаўляльнай установе, што месціцца на вуліцы Міцкевіча, паведамляе абласная міліцыя.

19.12.2023 / 12:11

Фота: 102.by

Маладыя людзі вырашылі забраць ключы ад аўтамабіля дырэктара ўстановы з барнай стойкі, каб пакатацца. Яны выйшлі на вуліцу і селі ў прыпаркаваны «Audi A4».

Паездка не задалася. Падчас руху кіроўца не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Пасля чаго маладыя людзі выклікалі эвакуатар і вярнулі транспартны сродак на месца.

Аднак уладальнік аўтамабіля заўважыў пашкоджанні і зразумеў, што нехта ездзіў на машыне акрамя яго. Аб гэтым ён і паведаміў у міліцыю. Маладзёнаў затрымалі.

Заведзена крымінальная справа. Санкцыя артыкула за крадзеж аўто прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Пасажыр у Гродне забраў машыну ў таксіста, паехаў у бар, а там яго забілі ў бойцы

У Іўі вынеслі прысуд ксяндзу за п’янае ДТЗ. У аварыі загінуў чалавек, якога пакінулі без дапамогі 

У Мінску хлопцы здалі на металалом чужое аўто, а грошы патрацілі нечакана

Nashaniva.com