На волю выйшла Юлія Касцючэнка
Яе асудзілі за абразу Лукашэнку.
19.12.2023 / 10:27
Суд Рагачоўскага раёна палічыў, што Юлія на сваёй старонцы ў інстаграме размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу ў адрас Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
Ёй прызначылі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Прысуд вынесла 22 сакавіка 2023 года суддзя Ірына Прадун.
Тэрмін палітзняволеная адбывала ў гомельскай калоніі № 4, адкуль выйшла на волю 2 снежня, піша «Гомельская Вясна».
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень
Выйшаў на волю экс-супрацоўнік «Беларуснафты»
Берасцейца, які цалкам адбыў тэрмін па «карагоднай справе», затрымалі па новай крыміналцы