Беларуская праваслаўная парафія Канстанцінопальскага патрыярхату запрашае на святкаванне Калядаў
Упершыню беларуская праваслаўная грамада ў Вільні будзе святкаваць Нараджэнне Хрыста 25 снежня, па календары Сусветнага патрыярхату, разам з большасцю хрысціянскага свету, паведамляе Беларуская праваслаўная парафія Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні.
18.12.2023 / 23:57
Святкаванне пачнецца Вячэрняй Літургіяй 24-га снежня а 21-й гадзіне ў віленскай Рэфармацкай царкве (Pilimo g. 18). Гэта набажэнства паклікана нагадаць святую і таямнічую ноч Хрыстовага Нараджэння ў Віфліеме!
Раніцай 25 снежня а 10-й гадзіне Святочная Літургія будзе служыцца ў Беларускай царкве па вуліцы Бакшта (Bokšto g. 4).
Таксама ў планах — Дзіцячае каляднае набажэнства 25 снежня з 11:00 да 11:30 у Лукішскім завулку (Lukiškių skg. 6).
Чытайце таксама: