У Нацыянальны парк «Прыпяцкі» прывезлі незвычайную жывёліну
У сафары-парку Гомельскай вобласці пасяліліся некалькі асобін еўрапейскага муфлона. Радзіма гэтых «крутарогіх» — сухія скалістыя горныя прасторы Сардзініі і Корсікі.
18.12.2023 / 17:16
У XVII стагоддзі жывёлаў прывезлі ў імператарскі заапарк Belvedere каля Вены. Праз сто гадоў яны трапілі ў чэшскія заказнікі, затым у Славакію і на поўдзень Польшчы.
А ў Беларусь муфлоны ўпершыню трапілі ў 2014 годзе у Астравецкі лясгас Гродзенскай вобласці для размнажэння і выкарыстання ў якасці паляўнічага віду.
Чытайце таксама:
У Гродзенскім заапарку чарговае папаўненне. Паглядзіце, якая малеча там нарадзілася
Вяскоўца з-пад Верхнядзвінска аштрафуюць за адсечаную галаву муфлона