Жыхарцы Хоцімска забаранілі гуляць у казіно
Жыхарку горада Хоцімска на крайнім усходзе Беларусі суд абмежаваў у наведванні як рэальных, так і віртуальных гульнявых устаноў, а таксама ўдзеле ў азартных гульнях, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
18.12.2023 / 16:53
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Federico Caputo / vecteezy.com
Рашэнне было прынята па ініцыятыве пракуратуры Хоцімскага раёна ў сувязі з разглядам крымінальнай справы аб растраце маёмасці.
«Рашэннем суда Хоцімскага раёна патрабаванні пракурора задаволеныя ў поўным аб'ёме — жанчына абмежаваная ў наведванні названых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тры гады», — паведаміла пракуратура.
За два месяцы яна прайграла каля 5000 рублёў выручкі. Туды ж пайшлі і 1,5 тыс. рублёў, якія ёй удалося раней выйграць на стаўках. Дзеянні жанчыны прывялі да цяжкага матэрыяльнага становішча яе сям'і, бо значная частка заробку сыходзіла на гульні і ўтрыманні ў кошт пакрыцця шкоды па крымінальнай справе.
Чытайце таксама:
Дзяржаўнаму ТБ збіраюцца дапамагчы зарабіць — рэкламы стане больш, у тым ліку пра алкаголь
На аўкцыёне ў Польшчы прадалі ўнікальныя ігральныя карты з Гродна. Ім амаль сто гадоў