У Курапатах да дрэваў прымацоўваюць камуністычныя фэйкі ФОТА

У Курапатах цяпер вольніца для вандалаў. Парабілі брыдкіх надпісаў на крыжы Ластоўскага, лаве Клінтана, крыжы польскіх ахвяраў — і ніхто ўжо нават не спрабуе гэтыя надпісы прыбраць. Падобна, людзі баяцца, тым больш што на дрэвах развешаная вялізная колькасць гэтак званых «фотапастак».

18.12.2023 / 16:13

Затое камуністы бесперашкодна распаўсюджваюць свае фэйкі пра Курапаты. У адным з куткоў Курапацкага леса з'явіўся гэткі заламінаваны надпіс — «Земляная тюрьма. Здесь содержались перед расстрелами многие тысячи жертв немецко-фашистского геноцида осени 1941 года», а ніжэй дапісана — «Гамбургские евреи».

Гэты надпіс адсылае да фэйку, які ў апошнія гады распаўсюджваюць пралукашэнкаўскія камуністы на чале з адстаўным палкоўнікам Аляксандрам Плавінскім. Камуністы расказваюць, што ў Курапатах немцы стралялі габрэяў з Заходняй Еўропы, а для іх утрымання нібыта збудавалі «земляную турму». Цяпер гэтую выдуманую «турму» яны нават адзначылі на мясцовасці — хто ж ім забароніць.

Чытайце таксама:

На Дзяды еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты. Там іх чакаў дэсант дзяржаўнай прэсы

Дзеці расстраляных. Дочкі Кляшторнага: цуд выжывання, добрыя людзі і вяртанне ў Беларусь

Дзяды-88. З чаго пачыналіся мірныя мітынгі 

Nashaniva.com