Сілавікі затрымалі дзіцячага трэнера па хакеі за тое, што прозвішча Зяленскага яму спадабалася больш, чым Лукашэнкі

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым трэнерам хакейнага клуба «Лакаматыў-Орша». Ён займаўся з дзецьмі 2015 года нараджэння.

17.12.2023 / 12:16

Паводле відэа, мужчына ў бацькоўскім чаце напісаў, што прозвішча Лукашэнкі яго не цікавіць, а прозвішча Зяленскага — «прыгожае». Трэнер гаворыць, што гэта быў жарт.

За што быў затрыманы мужчына, ці знаходзіцца ён за цяпер кратамі, невядома.

Сілавікі дадалі, што паклапоцяцца, каб яго «больш не дапускалі да трэнерскай дзейнасці».

Nashaniva.com