На шклозаводзе «Нёман» пад Лідай зноў масавыя затрыманні. Ужо трэці раз за паўгода
Тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе» паведаміў, што 15 снежня на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы пад Лідай зноў прайшлі затрыманні за падпіскі на крамольныя з пункту гледжання ўладаў каналы. Ёсць інфармацыя аб затрыманні 8 чалавек.
16.12.2023 / 22:11
Як адзначае канал, гэта ўжо трэці выпадак за апошнія паўгода. Перад гэтым 13 жніўня затрымалі 9 чалавек, а 8 снежня — каля 10 чалавек.
Чытайце таксама:
Прапагандысты знялі фільм пра затрыманні ў Магілёве. Прыйшлі і да вядомых асоб
Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га