Памёр эмір Кувейта

Прычыны смерці 86-гадовага кіраўніка дзяржавы не ўдакладняюцца.

16.12.2023 / 13:56

Фота: Jaber Abdulkhaleg / AP

Эмір Кувейта Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах памёр ва ўзросце 86 гадоў. Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання, піша Радыё Свабода са спасылкай на «Аль-Джазіра».

Прычыны смерці не ўдакладняюцца. У мінулым месяцы эмір быў шпіталізаваны з-за праблемы са здароўем.

Шаснаццаты эмір Кувейта Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах нарадзіўся 25 чэрвеня 1937 года. Займаў пасады кіраўніка МУС, міністра абароны, намесніка прэм'ер-міністра. У 2006 годзе яго аб'явілі спадкаемцам дынастыі ас-Сабах.

Ён быў абвешчаны новым эмірам Кувейта ў 2020 годзе. Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах атрымаў гэтую пасаду пасля смерці яго адзінакроўнага брата Сабаха IV.

Nashaniva.com