Міліцыя: 77 тысяч чалавек бралі ўдзел у набажэнствах на Раство

У той жа час на Раство адбыліся чатыры дарожныя здарэнні, у выніку якіх чатыры чалавекі загінулі.

27.12.2009 / 15:12

Duccio di Buoninsegna, Раство. Фрагмент. 1308.

Больш за 77 тысяч чалавек па ўсёй Беларусі ўзялі ўдзел у набажэнствах з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Такія звесткі ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў.

25 снежня адбыліся чатыры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх чатыры чалавекі загінулі, адзін — паранены.