Ірына Абельская з'явілася на адкрыцці шыльды сваёй маці
У Брэсцкай дзіцячай бальніцы адкрылі мемарыяльную шыльду ў гонар экс-міністаркі Людмілы Пастаялкі.
16.12.2023 / 12:00
Фота: Мінздароўя
Людміла Пастаялка адпрацавала ў дзіцячай абласной бальніцы 28 гадоў, 9 з якіх — на пасадзе галоўнага доктара.
Увогуле яна прайшла шлях ад участковага педыятра да міністра аховы здароўя.
Яе дачка Ірына Абельская — галоўны доктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, мама Мікалая Лукашэнкі.
Фота: Мінздароўя